31.08.2007 / 19:25

Інтэрнэт больш папулярны за тэлевізію

З найноўшых дасьледаваньняў, праведзеных па замове IBM, вынікае, што інтэрнэт пераўзышоў па папулярнасьці тэлевізію.

З найноўшых дасьледаваньняў, праведзеных па замове IBM, вынікае, што інтэрнэт пераўзышоў па папулярнасьці тэлевізію.

Інтэрнэт‑анкета на тэму лічбавых мэдыяў i спосабаў баўленьня часу выявіла, што ўсё болей людзей аддае перавагу блуканьню ў інтэрнэце, а не пераключаньню тэлевізійных каналаў.

Цэлых 19% анкетаваных праводзіць у інтэрнэце прынамсі 6 гадзінаў штодзень, у той час як толькі 9% гэтулькі ж часу глядзіць тэлевізію. 60% дасьледаваных сядзіць перад кампутарам па 1‑4 гадзінаў у дзень, а 66% столькі ж часу бавіць перад тэлеэкранам.

Вольга Данішэвіч паводле wiadomosci.onet.pl

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру