Міліцэйская «Газель» у часе святкавання Дня горада ў Бабруйску ўрэзалася ў натоўп гледачоў. Сведкі інцыдэнту паведамілі, што ў часе паказальнага выступу мікрааўтобус «Газель» з амапаўцамі выехаў за агараджальную стужку на тратуар. Пад колы трапіла дзяўчына, прыкладна 20 гадоў. Праз 5–7 хвілінаў яе забрала «хуткая». Пра іншых пацярпелых нічога не вядома.

У бабруйскай гарадской міліцыі адказалі, што не могуць даць інфармацыю аб здарэнні і параілі звяртацца да прэс-афіцэра ў панядзелак. У мясцовай лякарні журналістам пацвердзілі: 29 чэрвеня ўдзень да іх сапраўды паступіла дзяўчына, на якую наехала машына на гарадской плошчы. Цяпер яна з пераломам галёнкі знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні. Стан — сярэдняй цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?