Обергу 42 гады, у Мінск ён прыехаў разам з жонкай. Дагэтуль дыпламат працаваў у амбасадзе Швецыі ў Маскве, дзе загадваў эканамічным аддзелам.

Марцін Оберг пакуль не атрымаў акрэдытацыю ад беларускага МЗС, але чакаецца, што ён пачне працаваць у верасні. Шведскае дыппрадстаўніцтва ў Беларусі прыезд часовага паверанага не каментуе.

***

Аб аднаўленні працы шведскай дыпмісіі ў Беларусі ў красавіку ў сваім твітары паведаміў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт.
«Пасля пэўных складанасцяў неўзабаве мы зноў накіруем часовага паверанага кіраваць нашым пасольствам у Мінск. Гэта добра для кожнага», — напісаў ён.

1 жніўня 2012 года беларускія ўлады паінфармавалі Швецыю пра непрацяг акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці. У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі і рэкамендавалі двум супрацоўнікам пасольства пакінуць Стакгольм. 8 жніўня мінулага года МЗС Беларусі абвясціў пра адкліканне ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку было рэкамендавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?