Аўтар шчымлівай серыі фотаздымкаў «Сабакі з прытулку» і кранальнай серыі «Нованароджаныя шчанюкі», фатограф Траер Скот, сапраўды ведае, як выклікаць моцныя эмоцыі ў гледача, піша fototelegraf.ru. Адна з яе апошніх працаў — «Вулічныя сабакі» — кніга, якая змяшчае больш за 90 незабыўных фотаздымкаў бяздомных сабак.

Падарожнічаючы разам з ратавальнікамі жывёл па Пуэрта-Рыка і Мексікі, фатограф дакументавала тое, што адбывалася ў вандроўцы. Гэтым самым яна дае гледачу ўнікальны шанец зірнуць на жыццё бадзяжных сабак, якія жывуць паасобку або ў зграях. Здымаючы іх несалодкае жыццё, яна не толькі хоча паказаць унікальны характар кожнай сабакі, але і прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы абароны жывёл.

Пазнаёміцца з працамі Траер Скот можна на яе сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0