Ілюстрацыйнае фота. segodnya.ua

Ілюстрацыйнае фота. segodnya.ua

На сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Беларусі гаворыцца:

«У сувязі з павышанай захворванасцю пагалоўя свіней у філіі «Лучоса» ААТ «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў» і неабходнасцю ўдакладнення дыягназу Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь прыпыняе экспарт свойскіх і дзікіх свіней, мяса і прадуктаў забою ад іх, усіх відаў прадуктаў, атрыманых ад такіх жывёл, з тэрыторыі Віцебскай вобласці», — гаворыцца ў пастанове.

Паводле Tut.by, масава рэжуць свіней у Капыльскім, Клецкім і Нясвіжскім раёнах Мінскай вобласці.

«У Лагойскім раёне людзі таксама ў паніцы. Усе збіраюцца рэзаць свіней. А што з імі рабіць — не ведаюць. «Піхаць» па маразільніках». Але калі адзін кабан, то яго можна і ў маразільнік. А калі па чатыры — праблемна. Прычым рэжуць нават парcюкоў».

У крамах Капыля, Нясвіжа, Клецка маразільнікі сапраўды разабралі.

Пацвердзіўся факт афрыканскай чумы ў в. Лапушна Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, дадае Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0