Паводле інфармацыі ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, у сувязі з правядзеннем у Мінску святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Беларусі, 3 ліпеня ў сталіцы будзе абмежаваны рух:

з 6.00 да 8.00 па вуліцах Заснавальнікаў і Старынаўскай;

з 7.15 да 8.15 па праспекце Незалежнасці, вуліцах Сурганава, Багдановіча на ўчастку ад Сурганава да праспекта Машэрава на момант праходжання калоны ваеннай тэхнікі;

з 7.00 да 13.00 па праспекце Машэрава на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева.

Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае, што з 8.00 да 8.30 па маршруце праспект Незалежнасці — МКАД — праспект Пераможцаў — вуліца Сапёраў — вуліца Ціміразева — вуліца Гвардзейская — вуліца Тарханава — вуліца Ігнаценкі будзе перамяшчацца калона тэхнікі з удзельнікамі парада. Для арганізацыі бяспечнага і бесперашкоднага праезду рух на час праходжання калоны паэтапна будзе абмежаваны.

Пасля заканчэння парада ў сувязі з вяртаннем ваеннай тэхнікі да месца дыслакацыі зноў будзе праводзіцца паэтапнае абмежаванне руху
па вуліцах Ціміразева (ад Кальварыйскай да Сапёраў), Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўскай і Сурганава, праспекце Незалежнасці, вуліцах Старынаўскай і Заснавальнікаў. А таксама па маршруце руху калоны з удзельнікамі парада: па вуліцах Гвардзейская, Тарханава, Ігнаценкі, праспекце Пераможцаў, МКАД, праспекце Незалежнасці.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям на гэтых участках не паркаваць свае аўтамабілі, у іншым выпадку яны будуць эвакуяваны. Інспектары таксама звяртаюць увагу на выкананне правілаў дарожнага руху пры руху арганізаванай калоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?