На 1 ліпеня 2013 года агульная колькасць дыспансерных хворых на алкагалізм складае каля 180 тысяч чалавек (або 1 850,7 на 100 тысяч жыхароў).
З ліку назіраных хворых - жанчын каля 40 тысяч чалавек, асоб, якія перанеслі алкагольныя псіхозы, - каля 4 тысяч чалавек. Такія звесткі апублікавала Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Акрамя таго, каля 90 тысяч чалавек назіраюцца як тыя, хто ўжывае алкаголь са шкоднымі наступствамі. Сярод іх - 16 тысяч непаўналетніх.

Статыстыка сведчыць, што працягласць жыцця людзей, якія п'юць, скарачаецца ў сярэднім на 15 гадоў, прыкладна палова ўсіх дарожных здарэнняў здзейснены ў нецвярозым стане.

Цяпер навукоўцамі даказана, што няма бяспечных, а тым больш карысных доз алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?