Колькасць крам, якія рэалізуюць алкагольную прадукцыю, у Беларусі будзе скарачацца.
Аб гэтым сёння паведаміў на прэс-канферэнцыі загадчык сектара наркалогіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Уладзімір Максімчук.

У Беларусі дастаткова шмат магазінаў, якія маюць у асартыменце алкагольную прадукцыю, аднак іх колькасць будзе паступова скарачацца.

Уладзімір Максімчук прывёў несуцяшальную статыстыку.

За апошнія пяць гадоў павялічылася колькасць жанчын, хворых на алкагалізм. На сённяшні дзень іх каля 39 тыс.,

20-30% насельніцтва спецыялісты адносяць да тых, хто пачынае злоўжываць спіртнымі напоямі. Павялічваецца працэнт маладых людзей ў статыстыцы алкагалізму.

Акрамя таго, вядома, што 70-75% разводаў зараз адбываецца па прычыне злоўжывання алкаголем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?