Пад базылікай навялі парадак.
У парку паставілі новыя альтанкі.
Абнавілі помнік ахвярам Другой сусветнай.
Паставілі новыя лавы.
…і платы — лавам у тон.
Пачысцілі і старыя будслаўскія клады — паспілоўвалі векавыя дрэвы.
У Будславе пахаваная Паўліна Мядзёлка — сяброўка Купалы і першая Паўлінка.
Інтэр’еры касцёла псуюць зялёныя зацёкі — базыліка была некалі крытая меддзю.
Унікальнасць будслаўскіх роспісаў — сюжэты, на якіх выяўленыя цуды іконы. На іх — нашы продкі ў вопратцы XVIII ст.
Стары касцёл XVII ст. стаў часткай базылікі, адным з яе прытвораў.
400 гадоў мінула, як магнат Ян Пац перадаў у касцёл цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай, прывезены з Рыма.
Да юбілея будслаўскім гаспадарам загадалі папрыбіраць з двароў ржавыя аўто і дровы. У мястэчку навялі парадак: паклалі плітку, паставілі альтанкі і казённы плот.