У спіс кран, грамадзянам якіх для ўезду ў Косава зараз спатрэбіцца аформіць візу, увайшлі Украіна, Беларусь, Расія, Малдова, Казахстан, Іран, Куба, а таксама шэраг краін Азіі і Афрыкі, у тым ліку Егіпет, Індыя, Пакістан і Інданезія.

Грамадзянам гэтых краін зараз неабходна не пазней чым за 10 дзён да паездкі ў Косава прадаставіць у консульскую ўстанову шэраг дакументаў для атрымання дазволу на ўезд.

Пры гэтым уладальнікі дзейных шэнгенскіх віз змогуць да 15 дзён знаходзіцца на тэрыторыі Косава без косаўскай візы. Дыпмісіі Косава адкрытыя ў шэрагу краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, у ЗША, Японіі і Саудаўскай Аравіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0