03.09.2007 / 11:44

Шушкевіч і Мун Запахла Нобелем і смажанымі "вуткамі" 9

Пікантнасьць палягае ў тым, што былы сьпікер сапраўды не аднойчы сустракаўся з гэным чалавекам. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Толькі што патэлефанаваў Шушкевічу:

— Станіслаў Станіслававіч, столькі гадоў з вамі знаёмыя, а вы ўтойвалі такую цікавостку…

Былы сьпікер кажа, што і хатні тэлефон, і мабільнік у яго з раніцы разрываюцца. Вэрхалу нарабіў сюжэт БТ пра тое, што Шушкевіч з жонкаю нібыта ўблыталіся ў забароненую ў нас сэкту Муна.

Аўтары сэнсацыі, якая цяпер, трэба думаць, будзе падхоплена афіцыёзам, дзейнічалі паводле прынцыпу "ці то ён кажух скраў, ці то ў яго скралі".

Рэч у тым, што першы кіраўнік Беларусі сапраўды нярэдка лётае ў Сэул. Яго запрашаюць чытаць лекцыі, удзельнічаць у міжнародных канфэрэнцыях. Іншым разам у такіх форумах бярэ ўдзел і той самы Мун (ня блытаць з генсэкам ААН Пан Гі Мунам!:) Бо гэны чалавек (да рэлігійнай дактрыны якога сапраўды можна ставіцца па-рознаму) займаецца ня толькі царкоўнай, але і сьвецкай дзейнасьцю, у прыватнасьці пытаньнямі аб'яднаньня Карэйскай паўвыспы ды рэформы ААН.

"Я сапраўды меў сустрэчы з Мунам на такіх мерапрыемствах. Напрыклад, у 1996 годзе мы зь ім гутарылі разам з Гарбачовым. Дарэчы, у канфэрэнцыях бралі ўдзел і беларускія дэпутаты, а некалі даўно — нават наш патрыяршы экзарх. Маю жонку запрашаюць туды як былую першую лэдзі", — тлумачыць Шушкевіч. І падкрэсьлівае: "Разам з тым, да рэлігійнай дзейнасьці Муна, да ягонай царквы мы ніякага дачыненьня ня маем".

Няцяжка здагадацца, што хваля чорнага піяру ("укіды", калі вы ўважліва сачылі, адзначаліся ўжо і на форумах "НН") справакаваная ініцыятывай Валэнсы — вылучыць першага кіраўніка Беларусі на Нобэлеўскую прэмію міру. Можна сабе ўявіць зубоўны скрыгат пэўных асобаў пры думцы, што раптам былы сьпікер, якога столькі гадоў паліваюць брудам і трымаюць на зьдзеклівай пэнсыі паўтара даляры, атрымае нобэлеўскі мільён і каму-кольвек падатрэ нос.

"Нарвэгі ненавідзяць сэктантаў, таму і трэба ваду замуціць", — тлумачыць Шушкевіч подбіўку экзатычнага антыпіяру.

Хвалі паклёпаў ён мусіць трываць не ўпершыню. Была і славутая "скрыня цьвікоў", была і "галяндзкая вутка". Маладзейшыя, дарэчы, пра "вутку", мо', і ня ведаюць. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году шэраг дзяржаўных выданьняў зьмясьцілі пасквіль на кандыдата Шушкевіча, нібыта перадрукаваны зь нейкага галяндзкага выданьня. Я тады зладзіў сваё журналісцкае расьследаваньне і надрукаваў у "Народнай газеце" артыкул. Фішка была ў тым, што галяндцы на запыт паведамілі: такога выданьня ў іхняй краіне не існуе.

І вось цяпер, як толькі запахла Нобэлем, зноў — ляцяць "вуткі". Прычым калі ў 94-м у часткі электарату хацелі выклікаць антыпатыю да Шушкевіча пошукам каталіцкіх ("польскіх") каранёў, дык зараз вось зрабілі мунітам. І, мусіць, гэта не апошняя фантазія. Надта ж муляе камусьці той, хай сабе і віламі па вадзе пісаны, Нобэль.

Аляксандар КЛАСКОЎСКІ.

0
хачу ўсю праўду расказаць / Адказаць
03.09.2007 / 12:01
галоўнае каб масажэр і цукеркі ў сьцюардэсы не тырыў
0
Крэмень 2 хачу ўсю праўду расказаць / Адказаць
03.09.2007 / 12:34
+1
0
ленинградец-петербуржец / Адказаць
04.09.2007 / 20:39
пра муна дзесици тры альбо 4атыры гады у Расеи паказвали НКВДисты и я чакал кали гэтыя чуваки пачнуць выкарыстовываць и у нас распутин 2путин.чувак каторы падносил пяпяльничкуКумарину тамбовскомую. цар Усяя Руси"Петербург Бандитский" ,,,В.П апранись
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру