Новаабраны прэзідэнт Ірана Хасан Рухані накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку з падзякай за віншаванне з абраннем на гэту пасаду.

«Я буду прыкладаць намаганні для развіцця і ўмацавання адносін паміж Іранам і Беларуссю, абапіраючыся на вельмі старажытную Іранскую цывілізацыю, якая дынамічна развіваецца. Я шчаслівы, што пачатак маёй дзейнасці на пасадзе прэзідэнта супаў з пачаткам трэцяга дзесяцігоддзя дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, і па-ранейшаму раблю асаблівы акцэнт на далейшым усё больш інтэнсіўным развіцці адносін», — гаворыцца ў пасланні, якое прыводзіць пасольства Ірана ў Мінску.

Рухані пачне выконваць свае абавязкі 3 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?