Эканоміка33

Ветслужба Літвы: Сітуацыя з афрыканскай чумой свіней у Беларусі амаль некіраваная

Амаль некіраванай назваў сітуацыю ў сувязі з успышкай афрыканскай чумы свіней у Беларусі кіраўнік літоўскай ветэрынарна-харчовай службы Літвы Ёнас Мілюс. «Сітуацыю, якая склалася ў суседняй краіне, мы ацэньваем як пагражальную і практычна некіраваную», — заявіў Мілюс 2 ліпеня журналістам у Вільні

Кіраўнік літоўскай ветэрынарнай службы нагадаў, што першы ачаг інфекцыі быў выяўлены на мінулым тыдні ў Гродзенскай вобласці за 30 км ад мяжы з Літвой, новы — зафіксаваны ў Віцебскай вобласці на мяжы з Латвіяй.

«Паміж двума ачагамі значная адлегласць, а гэта можа азначаць, што эпідэмія распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Беларусі», — выказаў меркаванне Мілюс.

Літва, паводле яго слоў, зрабіла ўсё неабходнае для прадухілення пранікнення інфекцыі, а таксама праінфармавала пра пагрозу Еўракамісію. «У Бруселі гэтым вельмі ўстрывожаныя. Калі ў Літве ці ў Латвіі выявіцца хоць бы адзін ачаг інфекцыі, гэта прывядзе да спынення экспарту з усяго Еўрасаюза», — папярэдзіў Мілюс.

Тым часам у Маскве намеснік кіраўніка Рассельгаснагляду Мікалай Уласаў заявіў, што

афрыканская чума свіней распаўсюдзілася амаль па ўсёй еўрапейскай тэрыторыі Расіі. У некаторых рэгіёнах ёсць пагроза закрыцця галіны свінагадоўлі.

«Афрыканскай чуме свіней мы прайгралі фактычна ўсю еўрапейскую частку Расіі. Уся еўрапейская частка або ўжо заражана, або пад пагрозай заражэння. І пакуль у федэральных і рэгіянальных улад не памяняецца стаўленне да гэтай праблемы, нічога не зменіцца», — цытуе Уласава ІТАР-ТАСС.

Ён таксама ўдакладніў, што найбольш складаная сітуацыя ў Цвярской і суседніх з ёю абласцях, а таксама ў Варонежскай вобласці, якая з’яўляецца эпіцэнтрам успышкі. «Прамы ўрон для свінагадоўлі вылічваецца мільярдамі рублёў, непрамы — ужо дзясяткамі мільярдаў», — дадаў ён.

АЧС для чалавека не небяспечная, аднак у свіней яна не лечыцца і выклікае 100-працэнтную смяротнасць. Адзіным спосабам ліквідацыі захворвання з’яўляецца знішчэнне пагалоўя свіней.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць