03.07.2013 / 10:09

У Курапатах вандалы зноў паламалі крыжы 11

Супрацоўнікі міліцыі, якіх выклікалі на месца здарэння актывісты, сфатаграфавалі і зафіксавалі злачынства.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісала грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

«Акрамя паламаных крыжоў сустрэлі групу хлопцаў, якія толькі збіраліся выпіваць. І сфатаграфавалі бедных бамжоў, якія распалілі вогнішча і снедалі. А яшчэ народ, далучайцеся актыўней ці да нас па аўторках, ці да сяброў партыі КХП БНФ па суботах. Дзякуючы абыякаваму стаўленню ўладаў да Курапатаў — мемарыял пераўтварылі ў вялікі сметнік, асабліва з боку „Бульбаш-хола“. Гэта ж наш нацыянальны некропаль, а такі сорам!», — напісала Шапуцька.

***

Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам савецкія органы дзяржбяспекі ў часы сталінскіх рэпрэсій расстралялі дзясяткі тысяч грамадзян. Праўда пра гэтае злачынства стала вядомая ў канцы 1980-х гадоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
LMI / Адказаць
03.07.2013 / 10:33
Гэдак зомбі і пятая калена сеньняшняга акупацыйнага рэжыма сьвяткуе свой дзень незалежнасьці
0
Просты... / Адказаць
03.07.2013 / 12:41
"зомбі і пятая калена сеньняшняга акупацыйнага рэжыма" праз Еўрарадыё выдала, а на ніве прадубліравала "ў часы сталінскіх рэпрэсій расстралялі дзясяткі тысяч грамадзян"... СОТНІ ТЫСЯЧ ----------------------------
0
dz / Адказаць
03.07.2013 / 13:51
потомки красных палачей шалят на свой "праздник".
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру