У адваротным выпадку свой уплыў у Беларусі, Украіне ды іншых краінах шасцёркі будзе ўзмацняць Расія, заявіла прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце ў інтэрв’ю брытанскай газеце «Файнэншыал таймс».

Літва на паўгода пераймае прэзідэнцтва ў Еўрасаюзе і супрацьстаянне расійскаму ўплыву на ўсход ад Еўропы стане адной з асноўных задач краіны. Літва аднойчы ўжо выклікала шал Крамля, калі настойвала на антыманапольным расследаванні супраць «Газпрама».

Ключавое пытанне для еўрапейскай дыпламатыі — ці падпісваць дамову аб асацыяцыі з Украінай, калі з турмы не выпусцяць Юліі Цімашэнкі, былой прэм’еркі краіны. На думку еўрапейцаў, справа Цімашэнкі паітычна матываваная і ўяўляе сабой прыклад выбаркавага прымянення закона.

Дамова аб асацыяцыі стварае зону свабоднага гандлю і акрэслівае кірункі гарманізацыі заканадаўства з еўрапейскім. Гэта важны крок на шляху да ўступлення Украіны ў Еўрасаюз, якое змяніла б геапалітычную мапу Еўропу. У такім выпадку Беларусь аказалася б аточаная краінамі ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?