«Каб не было ў каго-небудзь жадання паспрабаваць нас на трываласць, боегатоўнасць беларускай арміі заўсёды павінна знаходзіцца на высокім узроўні — на такім, каб ні ў каго нават думкі не магло ўзнікнуць аб нападзе на нашу краіну»,
— заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня ў Мінску на парадзе з нагоды афіцыйнага свята — Дня Незалежнасці.

На думку афіцыйнага лідара, новае тысячагоддзе не прынесла чалавецтву міру і спакою. «Мы па-ранейшаму назіраем дыктат шэрагу краін і ваенных блокаў, умяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, праявы міжнароднага тэрарызму», — сказаў ён.

«У якасці інструментаў аказання ціску выкарыстоўваюцца не толькі сілавыя метады, але і эканамічны дыктат, інфармацыйныя войны, — заявіў беларускі кіраўнік. —

«Наша мяжа павінна быць адкрыта для ўсіх добрых гасцей і наглуха закрыта для любога зламысніка і парушальніка, кім бы ён ні быў, — заявіў афіцыйны лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?