03.07.2013 / 13:17

Багданкевіч: Курс даляра да канца года будзе мінімум 9.500 6

Курс даляра да канца года будзе не меншым за 9.500 рублёў. Такі прагноз падчас сустрэчы з журналістамі 2 ліпеня зрабіў экс-кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч.

Ён зазначыў, што ў 2012 годзе стабільны курс даляра ўдалося забяспечыць дзякуючы станоўчаму сальда ў знешнім гандлі. «Магчымасці трымаць курс былі. Летась гандаль быў збалансаваным, гэта значыць мы куплялі тавараў столькі, колькі мелі грошай. Таму курс мог стаяць», — сказаў Багданкевіч.

Сёлета, зазначыў экс-кіраўнік Нацбанка, сітуацыя кардынальна змянілася: «Па выніках паўгоддзя мы выйдзем з дэфіцытам гандлёвага і плацежнага балансу».

Згодна з данымі, якія распаўсюдзіў у пачатку ліпеня Нацыянальны статыстычны камітэт, у студзені-маі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала амаль 1,4 млрд. даляраў (у аналагічны леташні перыяд сальда было станоўчым і складала 1,6 млрд. долараў).

«Дэвальвацыя вялая будзе, курс [долара] ужо пайшоў, пачалі яго адпускаць», — зазначыў Багданкевіч, каментуючы змяненні каціровак на валютным рынку. Як паведамлялася раней, 2 ліпеня афіцыйны курс даляра дасягнуў максімальнага значэння сёлета і склаў 8.810 рублёў.

«Я думаю, эканоміка прымусіць пайсці на дэвальвацыю, — мяркуе Багданкевіч.
— Курс даляра да канца года будзе мінімум 9.500 рублёў». На яго думку, дэвальвацыя патрэбная і для стымулявання беларускага экспарту, і для абмежавання імпарту.

Між тым беларускія эканамічныя ўлады чакаюць, што сярэднегадавы курс даляра на ўзроўні 9.500 рублёў складзецца пазней, у 2014 годзе. Паводле інфармацыі БелаПАН, такая ацэнка прыводзіцца ў канцэпцыі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступны год.

Пры падрыхтоўцы бюджэту на 2013 год улады заклалі сярэднегадавы курс долара на ўзроўні 8.950 рублёў за долар. Такім чынам, паводле ацэнак уладаў, у наступным годзе дэвальвацыя нацыянальнай валюты складзе каля 6%.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
LMI / Адказаць
03.07.2013 / 13:36
Багданкевіч канешне кажа праўду, але ж гэта толькі яго развагі, як дасьведчанага чалавека. Толькі вось што будзе далей - было агучана. Такі курс (9500) прыйдзе толькі ў 2014. Тут справа выключна палітычная. Час грунтоўнага абвала (а ен бяспрэчна прыйдзе) яшчэ не настаў. Усе пачне так бы мовіць "развівацца-развальвацца" бліжэй да выбараў, калі трэба будзе падпісваць чарговую капітуляцыю у выглядзе АЭП, а потым настане сапраўдны абвал, бо Расея не збіраецца адмаўляцца ад ласых кавалкаў нашай эканомікі (дзеля чаго тады гэтыя мытныя звязы з "адзінай" эканамічнай прасторай). А каб было ўсе больш менш гладка, трэба прымусіць "партнэра" да разуменьня, што "ен адзін ну ніяк не здолее кіраваць эканомікай".
0
RRR / Адказаць
03.07.2013 / 13:36
Учитывая прогнозы падения курса евро и российского рубля к доллару к концу года, 9500 за один $ -- это будет всего лишь поддержание стабильности валютной корзины. Это даже не девальвация..
0
Напiльнiк / Адказаць
03.07.2013 / 13:57
Нешта прадказваць цяпер мабыцьужо і Багданкевіч бяссільны.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру