Прэзідэнт Егіпта Махамед Мурсі адмовіўся сыходзіць у адстаўку і прапанаваў стварыць кааліцыйны ўрад, каб вывесці краіну з крызісу.

«Каб дасягнуць кампрамісу, прэзідэнт прапануе стварыць кааліцыйны ўрад, які будзе кантраляваць правядзенне парламенцкіх выбараў», — гаворыцца ў заяве прэзідэнцкай канцылярыі на Facebook.

Сёння скончыўся тэрмін ультыматума вайскоўцаў, згодна з якім палітычныя партыі павінны былі да серады спыніць крызіс. У выпадку невыканання ўмоваў ультыматуму армія паабяцала ўмяшацца ў гэты працэс. Ваенныя заявілі, што гатовыя памерці, але абараніць краіну ад «тэрарыстаў і дурняў»

Вайскоўцы таксама патрабавалі ад кіраўніка дзяржавы выканаць патрабаванні пратэстоўцаў, дзясяткі тысяч якіх праводзяць акцыі на вуліцах Каіра, і сысці ў адстаўку.

Паступаюць паведамленні, што прэзідэнту Мурсі і высокапастаўленым членам ісламісцкага руху «Браты мусульмане», якое падтрымлівае прэзідэнта, забаронены выезд з Егіпта.

Прадстаўнік руху «Браты мусульмане», які падтрымлівае прэзідэнта Мурсі, паведаміў у сетцы Twitter, што ў краіне «поўным ходам ідзе ваенны пераварот».

Па паведамленнях, егіпецкая армія разгортвае сілы побач з мітынгам супернікаў Мурсі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?