Следчы камітэт Расіі па Омскай вобласці расследуе крымінальную справу, заведзеную супраць таксіста, які параніў пасажырку і забіў яе дачку нібыта з-за абразы, выказанай жанчынай у яго адрас.

1 ліпеня за 1,5 кіламетра ад аўтадарогі Омск — Паўладар ў лесапаласе ў яме з бытавымі адкідамі была знойдзена параненая 26-гадовая жанчына, месцазнаходжанне яе паўтарагадовай дачкі на той момант было не вядома.

Вечарам 3 ліпеня быў затрыманы 25-гадовы жыхар Омска. Вызваліўшыся ў сакавіку пасля адбыцця пакарання за крадзеж, ён працаваў таксістам.

Падчас допыту ён расказаў, што ў ходзе сваркі нанёс некалькі нажавых раненняў пасажырцы, якую за горадам выкінуў з аўтамабіля, пасля чаго задушыў яе малалетнюю дачку, а цела схаваў у лесе.

Па словах мужчыны, канфлікт з пасажыркай узнік з-за таго, што яна нецэнзурна вылаялася ў яго адрас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?