03.09.2007 / 13:02

Лябедзька і Калякін маглі загінуць 20

«Калі б мы не спыніліся высьветліць, што за праблемы з колам, то не выключаю, што ўсё гэта магло б скончыцца досыць трагічна для нас», – кажа Анатоль Лябедзька.

Лідэры АГП і ПКБ Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін 31 жніўня позна вечарам вярталіся зь Берасьце, дзе ў іх адбывалася сустрэча з партыйнымі актывістамі.

“Недалёка ад Стоўбцаў мы пачалі адчуваць, што з заднім колам нашага аўтамабіля нешта не ў парадку. Яно ўвесь час грукатала, – кажа Анатоль Лябедзька. – Мы зьехалі на ўзбочыну, хаця гэтага і нельга было рабіць. Амаль адразу да машыны пад’ехалі міліцыянты з аўтаматамі, якія пачалі дапытваць, што здарылася. Мы сказалі, што маем праблемы з заднім колам. Хаця зьнешні яно й выглядала нармальна, то калі мы пачалі яго больш шчыльна аглядаць, то высьветлілася, што ўсе чатыры балты кола былі адкручаныя. Калі б не спыніліся высьветліць, што за праблемы з колам, то не выключаю, што ўсё гэта магло б скончыцца досыць трагічна для нас».

Анатоль Лябедзька кажа, што з машынай не было ніякіх праблем да гэтага моманту. “Кіроўца езьдзіў на гэтай машыне адпачываць у Крым. У Берасьці яна таксама была ўвесь час на сыгналізацыі. Недалёка ад Бярозы мы спыніліся ў прыдарожнай кавярні. У гэты час да кавярні пад’ехаў нейкі мікрааўтобус адкуль выйшлі чатыры чалавекі. Кіроўца бачыў, што адзін зь іх аблакаціўся на нашу “Міцубісі”, найхутчэй правяраў ці была ўключана сыгналізацыя. У кавярні мы сядзелі хвілін 30-40, што робіцца з машынай бачыць не маглі, бо было цёмна, а да ўсяго яшчэ від загароджваў той мікрааўтобус. У той час наша машына сапраўды была не на сыгналізацыі”.

Зьміцер Панкавец

0
wint / Адказаць
03.09.2007 / 13:42
"вярталіся зь БерасьцЯ" "Хаця зьнешнЕ яно.." I самае галоунае, чаму машына не была на сыгналiзацыi? Нiбы адмыслова не пастаулена, каб у машыну нехта залез?
0
Radykal / Адказаць
03.09.2007 / 15:24
І адзін, і другі свайго часу змагаліся за рускаязычьную Біларуссію, за "з братняю Руссю", супроць праклятых нацыяналістаў. Ці зразумеюць калі сваю памылку? Ці пакаюцца? Ці прызнаюць, што апяваны да гэтага часу шмат якімі ОГПістымі проект РБ без беларускай мовы й культуры (Австрия № 2) даўно пачаў рэалізавацца, што лукашызм і ёсьць адзіна магчымая рэалізацыя гэтага проекту. Ці здагадваюцца, што Австрия № 2 непазьбежна паўторыць горкі лёс Аўстрыі № 1? "Біларуссія" без беларусаў, створаная ды кіраваная аматарамі "кодекса честі" Гітлера (аўстрыйца, дарэчы) для іншых аматароў той-жа "честі", нясе пагрозу ўжо ня толькі нашаму дабрабыту ў прышласьці, ня толькі нейкай там незалежнасьці, але й фізычнаму існаваньню тутэйшага люду: і нацдэмаў, і комуністых-інтэрнацыяналістых, і рускаязычьных, і беларускамоўных. Аматарам "честі" Беларусь патрэбная як ваенная база, як напалову пустая буфэрная зона, пляцдарм для агрэсыі супроць Эўропы. Лябедзькі, Калякіны, Пазьнякі і нават Лукашэнкі ім тут непатрэбныя.
0
Aleś Jurkaviec / Адказаць
03.09.2007 / 15:54
І адзін, і другі свайго часу змагаліся за рускаязычьную Біларуссію, за "з братняю Руссю", супроць праклятых нацыяналістаў і г. д. _______ Дык як Ваш філіпік, сп. Radykal, разумець? Шкада, што не навярнуліся? Цікава, у такім выпадку Вы б з палёгкай уздыхнулі і перайшлі да парадку дня? Ці ўсё ж паспачувалі б?
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру