У далёкім 1997 годзе паэт Славамір Адамовіч зашыў сабе рот, каб паказаць, што ў Беларусі няма свабоды слова.

Прыкладна ў той самы час на свет з’явіўся хлопчык Ягор Кучыц. Цяпер 16-гадовы Ягор — навучэнец адной са сталічных гімназій. І ён таксама зашывае сабе рот — але робіць гэта для забавы.
А яшчэ ён каштуе апарышаў, дазваляе закідваць сябе сырымі яйкамі, можа з’есці жывую рыбку — усё для публікі.

Свае відэа выкладае ў сацсеткі пад назвай «Kucha’s Show» (Шоу Кучы).

Ягор марыць набыць матацыкл, «набіць татуху» — і «ўкалывае» для ажыццяўлення сваіх мэтаў на будоўлі падчас летніх канікулаў. Думае паступаць у тэатральны.

Мы паразмаўлялі з Ягорам пра ідэалы сучаснай беларускай моладзі і зрабілі невялікую відэа-падборку яго экстрэмальных забаваў. Увага: некаторыя кадры могуць выклікаць шок ці агіду. Відэа не рэкамендуецца да прагляду ўражлівым людзям:

Хто такі Ягор Кучыц? Сімвал сучаснага пакалення? Герой? Дурань? Выказвайцеся ў каментах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?