У Беларусь з Ватыкана прыбыў старшыня Папскага савета, кардынал па міжрэлігійным дыялогуЖан-Луі Таран. Папскі легат прыбыў у Мінск мінулай ноччу. Сёння ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
«Мне прыемна бачыць вас у Беларусі, і я вітаю вас на нашай беларускай зямлі. Вельмі спадзяюся, што ваша знаходжанне ў Беларусі будзе паспяховым і што пытанняў для перажыванняў і хваляванняў, якія выклікалі б дадатковыя праблемы, у нас сёння няма», — сказаў на сустрэчы А. Лукашэнка.
Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам шмат зроблена для цэркваў, у тым ліку
«Невырашальных пытанняў у нас няма. Я хацеў бы запэўніць вас і папрашу перадаць Папе, што каталіцкая канфесія, як і раней, будзе займаць дастойнае месца ў Беларусі».
5–6 ліпеня кардынал Таран возьме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных
Важнай падзеяй урачыстасцяў будзе завяршэнне перагрынацыі (вандравання) копіі абраза Маці Божай Будслаўскай па епархіях Беларусі. У прысутнасці кардынала Тарана будзе асвечаны крыж і памятны знак. Апрача таго, у дні святкавання юбілею ў Будслаў прыбудуць рэліквіі святой Тэрэзы.Сёлета традыцыйны фестываль «Будслаўскі фэст» пройдзе пад дэвізам «Марыя — маці нашай веры».
Пасля ўрачыстасцяў у Будславе пасланнік Ватыкана вернецца ў Мінск, дзе 7 ліпеня адслужыць імшу ў сталічным архікафедральным саборы. Візіт кардынала Тарана завершыцца 8 ліпеня, паведамляе БелаПАН.