Дзевяць абітурыентаў атрымалі 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па замежных мовах,расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.
У ЦТ па англійскай мове ў гэтым годзе прынялі ўдзел 21 тыс. 563 чалавекі, па нямецкай - 3 тыс. 608, па французскай - 856, па іспанскай - 225 абітурыентаў.
Сто балаў атрымалі пяць удзельнікаў ЦТ па англійскай мове, два - па нямецкай і два - па французскай. Не змаглі правільна выканаць ніводнага задання па англійскай мове тры чалавекі — яны атрымалі нуль балаў.
Не пераадолелі парогу ў 20 балаў па замежных мовах 22,38% абітурыентаў.