03.09.2007 / 13:05

Джэймс Бонд уцёк у Беларусь 25

Галівудзкі рэжысэр здымае пад Вільняй фільм, прысьвечаны беларускай партызанцы часоў вайны.


Daniel Craig

Вядомы галівудзкі рэжысэр, ляўрэат «Оскару» 1999 г. Эдвард Цьвік (Edward Zwick) у Немянчынскім лесе, непадалёку ад Вільні, здымае фільм, прысьвечаны партызанскай барацьбе ў Беларусі падчас другой сусьветнай вайны. Галоўную ролю ў стужцы выконвае Дэніэл Крэйг (Daniel Craig), які зрабіўся кіназоркай першай велічыні пасьля таго, як стаў новым Джэймсам Бондам у фільме «Казыно Раяль».

Герой Крэйга Тувія (Тэўе) Бельскі — рэальны чалавек, адзін з чатырох братоў зь вёскі Станкевічы на Наваградчыне, якія ў 1942 годзе стварылі габрэйскі партызанскі атрад у Налібоцкай пушчы, у склад якога увайшло больш за 1200 чалавек — галоўным чынам габрэяў-уцекачоў з гета.

Яўген Ліцьвін

0
налібачанін / Адказаць
03.09.2007 / 13:20
Шкада, што Крэйг ня ведае, што яго герой у 8 траўня 1943 годзе забіў у вёсцы Налібокі 129 чалавек. Бельскі - гэта алкаголік, дэгенэрат, які памёр напрыканцы 80-х у Нью-Ёрку, так і не адказаўшы за свае злачынствы на беларусах. Бабулькі ў Налібоках яго памятаюць. Гярой!!! У кабуры замест пісталета насіў ручку ад сярпа. Атрад, дарэчы, быў савецка-габрэйскім. Акрамя габрэяў туды ўваходзіла мноства расейцаў.
0
Gorliwy Litwin / Адказаць
03.09.2007 / 13:30
хутчэй за ўсё, версія падзей будзе пра-габрэйская. Але гэта надзвычай супярэчлівая старонка гісторыі. З аднаго боку, уцекачам з гета было няма як выжыць, як толькі са зброяй у руках. Вось толькі выжывалі яны канкрэтна за кошт насельніцтва пушчанскіх вёсак ім мястэчак, у абсалютнай большасці - каталіцкага, у тым ліку праводзячы супраць іх карныя аперацыі. Найбольш вядомая - бойня ў Налібоках, якую партызаны Бельскага ўчынілі 8-9 траўня 1943, за сістэматычны супраціў мясцовых жыхароў, фармальна арганізаваных у беларускую самаабарону, а насамрэч кіраваных АК, рэквізіцыям брыгады імя Сталіна (а не Бен-Гура, на жаль). Тады было забіта 129 чалавек, у тым ліку жанчын і дзяцей. І Касцёл заадно спалілі, сталінскія антыфашысты. Сумняваюся,што Галівуд пакажа гэты бок праўды. MASSACRE IN NALIBOKI (May 8-9, 1943) The town of Naliboki in the Nowogrodek province of Poland was situated near the Naliboki Forest in which partisan units of the Stalin Brigade had set up their base. To survive, much of their time was spent on scavenging for food and clothing in the surrounding villages and towns. Angered by the widespread plundering, the men of Naliboki decided to fight back and partisan units attacked the town on the night of 8/9, May. All houses were plundered, food and valuables removed, the church and local sawmill burned down as were several houses. The perpetrators in this attack were mostly Jewish communist members of the Stalin Brigade some of whom were former residents of Naliboki. and who had earlier escaped from the ghettoes. In the three hour battle with the defence units of Naliboki, 129 men. women and children were killed.
0
Александр / Адказаць
03.09.2007 / 15:00
В интернете достаточно много информации о "подвигах" Бельского и его отряда. Неплохо было бы собрать эти материалы в одно место и просветить народ об этом героеи его "подвигах"!!! После выхода фильма зрители будут интересоваться - кто такой этот Бельский. Чтобы потом негодяй не стал в глазах мировой общественности ГЕРОЕМ в белых перчатках.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру