20 чэрвеня рыбак са шматгадовым стажам Уладзімір Чамадураў упершыню ў жыцці злавіў піранню.

Прычым не недзе па-за межамі Беларусі, а за два крокі ад свайго дома — у водным канале, які працякае паблізу раёна Уручча-6, проста каля раённай паліклінікі № 28.

Па вонкавым выглядзе вылаўленую рыбу можна класіфікаваць як звычайную піранню (Pygocentrus nattereri) — гэта адзін з самых вядомых відаў піранняў, мае рэпутацыю прэснаводнага драпежніка, небяспечнага для жывёл і чалавека.

Гэты від водзіцца ў рэках паўднёваамерыканскага кантынента. Як рыба трапіла ў мінскую водную сістэму — застаецца загадкай. Даўжыня злоўленай піранні — 25 см. Рыба была засушана, каб пасля зрабіць пудзіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?