Гэта трэба бачыць. Нібы жывая агнявая рака плыве перад велічнай базілікай.
Дзясяткі тысяч людзей з запаленымі свечкамі абыходзяць цэнтральную плошчу мястэчка і вяртаюцца да касцёла. Гэта кульмінацыя фэсту Маці Божай Будслаўскай — урачыстае шэсце з цудатворнай іконай. Велічны момант, які абавязкова трэба пабачыць на свае вочы, каб адчуць глыбінны дух беларусаў.
Традыцыя масавых пілігрымак у Будслаў аднавілася за незалежнасцю, на пачатку 1990-х.
Вернікі з Беларусі і ўсяго свету пешшу і цягнікамі, машынамі і аўтобусамі сыходзяцца і з’язджаюцца да касцёла пакланіцца абразу, які называюць Нябеснай Апякункай Беларусі. Фэст у Будславе зрабіўся самым велічным і, урэшце, самым беларускім святам краіны.
Юбілейны фэст, прысвечаны 400-годдзю прабывання абраза Маці Божай у Будславе, адбудзецца 5–6 ліпеня. Сёлетнія ўрачыстасці пройдуць пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры».

У прысутнасці папскага легата Жан-Луі Тарана ў Будславе з гэтай нагоды будзе асвечаны крыж і памятны знак. Таксама падчас урачыстасці ў Будслаў прыбудуць рэліквіі святой Тэрэзы.

Праграма фэсту*

5 ліпеня, пятніца

• 13.00 -17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя

• 16.00 — прынясенне копіі абраза Маці Божай у Будслаў

• 17.45 — прынясенне рэліквій св. Тэрэзы з Лізьё (размяшчэнне на алтары)

• 18.00 — святая Імша для пілігрымаў з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (алтар на сцэне)

• 20.30 — Марыйныя Нешпары (алтар на сцэне)

• 21.00 — Крыжовы шлях вакол парка

• 22.30 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы (алтар на сцэне)

• 23.00 — рахунак сумлення (алтар на сцэне)

• 23.40 — падрыхтоўка да працэсіі

• унясенне прадстаўнікамі 4 дыяцэзій копіі абраза Маці Божай Будслаўскай, якая пілігрымавала па Беларусі

• 24.00 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай вакол парка, пасля — святая Імша (алтар на сцэне)

6 ліпеня, субота

• 02.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць моладзь у касцёле)

• 02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду (алтар на сцэне)

• 02.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку

• 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі і заканчэнне адарацыі ў касцёле

• 06.00 — святая Імша на польскай мове (цэлебруюць айцы бэрнардзіны ў касцёле)

• 07.30 — Ружанец (алтар на сцэне)

• 09.00 — святая Імша (алтар на сцэне)

• уручэнне прызоў пераможцам конкурсу «Ave Maria» «Будслаў — прызнанне ў любові»

• 11.00 — галоўная святая Імша (алтар на сцэне). Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і рэліквіямі св. Тэрэзы. Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Пасля Імшы адбудзецца гашэнне маркі, выдадзенай з нагоды будслаўскага юбілею.

*У праграме магчымы змены.

Дадатковыя цягнікі ў Будслаў

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі паломнікаў у Будслаў (Мядзельскі раён Мінскай вобласці) на святкаванне 400-годдзя знаходжання тут Будслаўскай іконы Маці Божай.

На 5 ліпеня прызначаны дадатковы цягнік № 6672 Маладзечна — Круляўшчызна, які адправіцца з Маладзечна ў 16.50 і прыбудзе ў Будслаў у 18.16. У зваротным напрамку пасажыраў будзе перавозіць дадатковы цягнік № 6671 Параф’янава — Маладзечна, які адправіцца з Будслава 6 ліпеня ў 14.49 і прыбудзе ў Маладзечна ў 16.17.

Аўтамабільная пілігрымка

5 ліпеня ў 18.00 з Шарашова (Пружанскі раён) стартуе III аўтамабільная пілігрымка «Шарашова — Будслаў». Жадаючыя яшчэ могуць далучыцца да пілігрымкі.

Па дарозе да ўдзельнікаў далучацца пілігрымы з розных дыяцэзій Беларусі. Падчас шляху адбудзецца сумесная малітва.

Першая група аўтамабіляў вырушыць з Шарашова 5 ліпеня ў 17.00 пасля благаслаўлення, якое ўдзеліць а. Яцэк Дубіцкі СМ. Інфармацыя па тэлефоне: +375 29 729 67 68 Крыстына.

Тут можна азнаёміцца з планам апошняга дня некаторых пілігрымак у Будслаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?