У суботу, 6 ліпеня, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу

+13 .. +20°С, максімальная днём ад +24°С па паўночным захадзе да +31°С па паўднёвым усходзе краіны.

У нядзелю, 7 ліпеня, месцамі, пераважна па ўсходзе, чакаюцца непрацяглыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +12 .. +19°С, максімальная днём +22 .. +27°С, па паўднёвым усходзе да +29°С.

У панядзелак, 8 ліпеня, умовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе фармаваць поле павышанага атмасфернага ціску, таму на большай частцы тэрыторыі істотных ападкаў не прагназуецца. Толькі на паўночным усходзе краіны, дзе захаваецца ўплыў франтальнага раздзела, будуць выпадаць кароткія дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +11 .. +17°С, максімальная днём +20 .. +27°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?