У межах акцыі «Хочам вучыцца па‑беларуску» гарадзенская моладзь правяла флэш‑моб, які адбыўся пад час правядзеньня канцэрту на Савецкай плошчы.

Гарадзенцы прыйшлі на канцэрт з падручнікамі і слоўнікамі беларускай мовы. У часе акцыі яны селі ў цэнтры плошчы з разгорнутымі кнігамі. Такім чынам моладзь хацела зьвярнуць увагу грамадзкасьці да стану беларускай мовы, ды давесьці, што мова жывая і мае шмат носьбітаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0