Ад масавых гулянняў адмовіліся 5 год таму з-за немагчымасці забяспечыць выкананне ўсіх правілаў бяспекі, уведзеных пасля выбуху ў Мінску.

Паліць вогнішчы і ладзіць масавыя гулянні ў ноч з 6 на 7 ліпеня ў Баранавічах не будуць. Як паведамілі «Intex-press» ў Баранавіцкім гарвыканкаме, на Купалле ў гэтым годзе ніякіх мерапрыемстваў праводзіцца не будзе.

Ад масавых гулянняў у гэты вечар у горадзе адмовіліся яшчэ ў 2009-м з-за немагчымасці забяспечыць выкананне ўсіх правілаў бяспекі, уведзеных пасля выбуху ў Мінску ў ноч на 4 ліпеня 2008 года.

У Баранавіцкім раёне маштабнага масавага мерапрыемства ў ноч на Івана Купала таксама не запланавана.

Паводле інфармацыі раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Баранавіцкага райвыканкама, у дамах культуры і клубах будуць арганізаваны тэатралізаваныя паказы і выступы мясцовых калектываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?