Роберт Мугабэ пачаў выбарчую кампанію з пагрозы выйсці з Супольнасці развіцця краін Паўднёвай Афрыкі, якая патрабуе адкласці выбары і правесці рэформу выбарчага права.

Раней Канстытуцыйны суд Зімбабвэ пастанавіў правесці выбары да 31 ліпеня, нягледзячы на просьбы прэм'ер-міністра і галоўнага суперніка прэзідэнта на выбарах Моргана Цвангіраі адкласці галасаванне.

89-гадовы Мугабэ займае прэзідэнцкую пасаду на працягу 26 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?