05.07.2013 / 21:07

Вольгу Класкоўскую накіруюць на псіхіятрычную экспертызу 5

У Швецыі на судовым працэсе па справе 30-гадовай грамадзянкі Беларусі Вольгі Класкоўскай, якая абвінавачваецца ў замаху на забойства былога мужа Гёкана Безгіна, суд прыняў рашэнне адправіць абвінавачваную на дадатковую псіхіятрычную экспертызу.
Пра гэта паведаміл журналіст Юлія Лапіцкі, якая назірае за працэсам.

Паводле яе слоў, на пасяджэнні 5 ліпеня крымінальны артыкул, па якім абвінавачваецца Класкоўская, быў перакваліфікаваны пракуратурай. Зараз гэта не толькі «замах на забойства», а «замах на забойства або нанясенне цяжкай шкоды здароўю». Гэта значыць цяпер, калі суд не прызнае, што Класкоўская хацела забіць, тады яна нанесла цяжкую шкоду здароўю — такая сутнасць перавыстаўленага артыкула абвінавачання, растлумачыла Лапіцкі.

На судзе былі дапытаны чацвёра паліцэйскіх, якія ўдзельнічалі ў затрыманні Класкоўскай, жанчына, якая яе абшуквала ў паліцыі. Акрамя таго, былі заслуханы меркаванні розных медыцынскіх экспертаў, якія выказваліся наконт нанесеных падчас здарэння раненняў.

«Былі таксама зачытаны вынікі першаснай псіхіятрычнай і судовай экспертызы, якія сведчаць пра падазрэнне ў тым, што ў Вольгі ёсць псіхічныя парушэнні. У сувязі з гэтым трэба правесці шырокую экспертызу яе псіхічнага стану для таго, каб зразумець, наколькі яна была ў стане свядомасці на момант здарэння і наогул у прынцыпе», — паведаміла Лапіцкі.

Паводле яе слоў, суд працягнецца 13 жніўня і да гэтага моманту будуць гатовы вынікі экспертызы.
У выпадку калі Класкоўская будзе прызнана здаровай і пры гэтым вінаватай па справе, то яе прыгавораць да турэмнага тэрміну. Калі ж яна будзе прызнана псіхічна нездаровай, то яе могуць накіраваць на бестэрміновае прымусовае лячэнне, а выпусцяць толькі тады, калі палічаць здаровай.
Як сказала Юлія Лапіцкі, папярэдне суд лічыць дастатковым лік сабраных доказаў, каб падазраваць вінаватасць Вольгі Класкоўскай. Пракурор запатрабавала для абвінавачванай восем гадоў турмы.

Пра затрыманне Класкоўскай стала вядома 2 красавіка. Яе затрымалі ў горадзе Ханінгу, што на поўдзень ад Стакгольма, і змясцілі ў турму Окерсберга за 30 км на паўночны ўсход ад Стакгольма.

0
аа / Адказаць
05.07.2013 / 22:02
Даўно трэба было.
0
Кнехт / Адказаць
05.07.2013 / 22:32
Якая ж яна здаровая?! Здаровыя цыцкі ў кароў цягаюць па аграгарадках, а гэтая цягаецца са сваімі цыцкамі па Еўропе, мужоў для сваіх дзяцей вышуквае, каб потым ... пазбаў, Госпадзі! Прызнаць дурніцаю і выслаць на радзіму! У аграгарадок! Праз пяць год, калі Еўропа распадзецца, ўсе суддзі і турэмнікі будуць праз Вольгу прасіцца туды на пастаяннае жыхарства. :)
0
Danik / Адказаць
06.07.2013 / 01:50
Пра гэта паведаміл журналіст Юлія Лапіцкі, якая назірае за працэсам. ---------------------------------------------------------------------------------------------------------- Як сьцьвярджае Ірына Бэргсэт, у Нарвэгіі не было альфабэту аж да 20 стагоддзя.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру