Венесуэла і Нікарагуа гатовыя даць прытулак экс-супрацоўніку ЦРУ Эдварду Сноўдэну, які, як мяркуюць, ужо два тыдні знаходзіцца ў транзітнай зоне маскоўскага аэрапорта «Шарамецьева».

Венесуэльскі прэзідэнт Нікалас Мадура заявіў пра гатоўнасць прыняць Сноўдэна ў сваёй прамове з нагоды 202-й гадавіны незалежнасці краіны.

«Як кіраўнік дзяржавы і ўрада Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла я вырашыў даць гуманітарны прытулак маладому амерыканскаму грамадзяніну Эдварду Сноўдэну, каб ён змог прыехаць на радзіму Балівара і Чавэса і жыць удалечыні ад імперскага пераследу ЗША», — сказаў Мадура.

Крыху раней пра гатоўнасць даць прытулак Сноўдэну заявіў прэзідэнт Нікарагуа.

«Мы адкрыты і паважаем права на [палітычны] прытулак. Відавочна, што, калі абставіны дазволяць, мы з задавальненнем прымем Сноўдэна, падаўшы яму тут, у Нікарагуа, прытулак», — заявіў прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга, які ў 1980-я гады, падчас першага прэзідэнцкага тэрміну, быў жорсткім крытыкам амерыканскай замежнай палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?