Маючы 20-гадовы вопыт працы ў ІТ-індустрыі і дзевяцігадовы ў Microsoft, Ірына Максімава прадэманстравала добрыя навыкі кіравання бізнесам. Яна стала членам каманды Microsoft у 2004 годзе. Перш чым прыняць новую ролю кіраўніка прадстаўніцтва ў Беларусі, Максімава выступала ў якасці рэгіянальнага менеджара ТАА «Майкрасофт Рус» у рэгіёнах Сібіры і Далёкаўсходняй федэральнай акругі (2008–2013), працавала рэгіянальным менеджарам у Сібіры (2004–2008). З 1993 па 2004 гады Максімава працавала на пасадах кіраўнікоў у розных ІТ-кампаніях і фінансавых установах. Мае ступень магістра ў галіне прыкладной матэматыкі і механікі, атрыманую ў Новасібірскім дзяржаўным універсітэце. Цяпер вучыцца па праграме МВА ў Стакгольмскай школе эканомікі ў Расіі.

«Для мяне вялікі гонар узначаліць каманду Microsoft у Беларусі. Высока ацэньваю патэнцыял беларускага рынку.
У нас ёсць усе тэхналогіі, рэсурсы і энтузіязм працягваць развіццё нашага бізнесу разам з кліентамі і партнёрамі ў Беларусі», — пракаментавала Максімава сваё прызначэнне.

***

Беларускае прадстаўніцтва кампаніі Microsoft пачало сваю дзейнасць у 2011 годзе. Яно развівае супрацоўніцтва з урадавымі ўстановамі, мясцовымі ІТ-кампаніямі, кліентамі і НУА, «каб даваць ім усе перавагі прадуктаў Microsoft, паслуг і рашэнняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?