Сяргей Крывец (справа) гуляў за БАТЭ з 2006 па 2009 гады.

Сяргей Крывец (справа) гуляў за БАТЭ з 2006 па 2009 гады.

Паўабаронца Сяргей Крывец падпісаў трохгадовы кантракт з БАТЭ, паведамляе сайт барысаўскага клуба.

Сяргей выступаў за БАТЭ у 2006—2009 гг., чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Беларусі. Усяго за чатыры сезоны Крывец правёў 147 афіцыйных матчаў, у якіх забіў 36 галоў і аддаў 28 выніковых перадачаў, у тым ліку пяць у Лізе чэмпіёнаў.

Менавіта Сяргей Крывец стаў аўтарам першага гола БАТЭ ў групавых раўндах еўракубкаў. Здарылася гэта ў 2008 годзе ў хатнім матчы з турынскім «Ювентусам».

У канцы 2009 г. ён перайшоў у польскі «Лех» з Познані. З гэтай камандай ён выйграў чэмпіянат Польшчы. У «Леху» Крывец правёў два з паловай гады (у чэмпіянаце Польшчы — 59 гульняў, 8 галоў). Улетку 2012-га Крывец заключыў кантракт з кітайскім клубам «Цзянсу Сайнці», у складзе якога цяперашняй вясной стаў уладальнікам Суперкубка краіны. Усяго ў першынстве Кітая ён згуляў 20 матчаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0