Жан-Луі Таран
Так заявіў спецыяльны легат Святога Айца Францішка, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран, выступаючы на ўрачыстасці 400-годьдзя абраза Маці Божай у Будславе.
«Я павінен пераканаць святога айца Францішка, каб ён сюды прыехаў. Я думаю, гэта будзе не складана, калі я апавяду пра тое, што я пабачыў — а пабачыў я жывы касцёл, які імкнецца ў будучыню».
Мітрапаліт Кандрусевіч у сваім вітальным слове абвясціў, што бачыць візіт папскага легата як перадпачатак візіту Папы ў Беларусь.
Кардынал Жан-Луі Таран паабяцаў, што на наступным тыдні пабачыцца з папам Францішкам і перадасць яму запрашэнне ад беларусаў.