Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура прызначыў новым міністрам абароны жанчыну — адмірала Кармэн Мелендэс.
Цырымонія прызначэння новага кіраўніка ваеннага ведамства прайшла ў Музеі рэвалюцыі ў Каракасе, дзе спачывае саркафаг з целам Уга Чавэса.
Званне адмірала К.Мелендэс атрымала ў гады кіравання У.Чавэса. Яна была адной з блізкіх паплечніц памерлага прэзідэнта, займала розныя пасады ва Узброеных сілах Венесуэлы. У кастрычніку 2012 г. У.Чавэс надаў ёй шырокія паўнамоцтвы на інспектаванне дзяржаўных органаў пры расследаванні заяваў пра выпадкі карупцыі і неэфектыўнасці дзяржаўных службаў.
К.Мелендэс зменіць на пасадзе міністра Дыега Малера, які стаў на чале Узброеных сіл у кастрычніку 2012 г.