Фота АР.
Фота Reuters.
Да тысячы чалавек былі эвакуяваныя са сваіх дамоў блізу горада Лак-Межанцік у канадскай правінцыі Квэбэк пасля аварыі цягніка, які перавозіў нафтапрадукты.
Паводле папярэдняй інфармацыі канадскай паліцыі, у выніку катастрофы адзін чалавек загінуў.
Аварыя адбылася ў ноч на суботу. Некалькі цыстэрнаў з нафтай выбухнулі.
У выніку выбуху разбураны дзясяткі дамоў. У паветра імгненна ўзняўся слуп агню і чорны дым. Змагацца з агнём канадскім пажарным дапамагалі амерыканскія калегі.
Па дадзеныхмясцовай прэсы,каля ста чалавек лічацца зніклымі.
У міністэрстве прыродных рэсурсаў і экалогіі Канады паведамляюць, што цягнік складаўся з 73 вагонаў-цыстэрнаў. Па словах прадстаўнікоў чыгункі, выбух адбыўся, калі цягнік стаяў на запасным шляху і машыніста ў ім не было.
Таварны цягнік накіроўваўся ў штат Мэн ў ЗША. Ён належаў кампаніі Montreal Maine & Atlantic, якая валодае чыгункай даўжынёй больш за 800 км, якая злучае амерыканскія штаты Мэн і Вермонт з канадскіх правінцый Квэбэк і Нью-Брунсвік.
У мястэчку Лак-Мажанцік, размешчаным на беразе возера на мяжы паміж штатамі Мэн і Вермонт у 250 км на ўсход ад Манрэаля, пражывае 6000 жыхароў.