29-гадовы нападаючы зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Грабоўскі можа перайсці ў клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Вашынгтон», піша сайт CSNWashington.com.

«Вашынгтон» страціў цэнтральнага нападаючага другога звяна Майка Рыбейра, які перайшоў у «Фінікс». Грабоўскага клуб разглядае ў якасці яго замены.

Апрача «Вашынгтона» зацікаўленасць у паслугах Грабоўскага ўжо выказалі «Анахайм», «Тампа» і «Сент-Луіс».

Нагадаем, 4 ліпеня «Таронта», у якім Грабоўскі выступаў апошнія пяць гадоў, выставіў нападаючага на драфт адмоваў з мэтай выкупу кантракта.

Пагадненне Грабоўскага з «Таронта» з зарплатай у 5,5 млн. долараў у год было разлічана да 2017 года. Такім чынам, канадскі клуб выплаціць яму 14,33 млн. на працягу васьмі гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?