У Мінску зафіксаваны яшчэ адзін выпадак паражэння электратокам пасажыра ў тралейбусе.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 31 жніўня ў 18.30 на прыпыначным пункце "Універсам "Рыга" ў тралейбусе маршрута № 29 была траўмаваная электрычным токам жанчына. З дыягназам "электратраўма" яна была шпіталізавана ў 2-ю гарадскую клінічную бальніцу.

Варта зазначыць, што ў Беларусі гэта далёка не першы выпадак паражэння пасажыра токам у тралейбусе. Так, напрыклад, 25 лістапада 2005 года ў Мінску пры ўваходзе ў тралейбус загінула студэнтка адной са сталічных ВНУ. Па факце яе смерці была распачата справа на падставе часткі 2 артыкула 318 КК (выпуск у эксплуатацыю тэхнічна няспраўнага аўтадарожнага транспартнага сродка або незаконны допуск да кіравання ім).

У свой час Мінтрансам нават стварался камісія, якая расследавала выпадкі паражэння пасажыраў электратокам у тралейбусах. Былі ўстаноўлены прычыны і распрацаваны комплекс мер па павышэнні электрабяспекі пры перавозцы пасажыраў на гарадскім электрычным транспарце. У канцы мінулага года транспартнікі заявілі, што ў Беларусі ў поўным аб'ёме праведзены мерапрыемствы па павышэнні электрабяспекі тралейбусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?