Сацыяльная сетка Facebook запусціла новую сістэму пошуку Graph Search, паведамляюць інфармагенцтвы.

Facebook тэставалі Graph Search каля паўгода, новая функцыя прапануе пошук на аснове пажаданняў карыстальнікаў, або пажаданняў іх сяброў. Марк Цукерберг апісаў прадукт, як цалкам адрозны ад звыклага вэб-пошуку: "Вэб-пошук створаны прымаць любыя адкрытыя запыты і даваць вам спасылкі, якія могуць мець адказы. Сацыяльны пошук быў распрацаваны для таго, каб сфармаваць дакладныя запыты і даць вам адказы, а не спасылкі, якія могуць даць адказы».

Сацыяльны пошук — важны крок у развіцці найбуйнейшай сацсеткі свету, чакаецца вялікі попыт на размяшчэнне аб'яў у сістэме, цяпер карыстальнікі Facebook маюць больш лёгкі доступ да старога змесціва сваіх старонак, старонак сяброў і знаёмых.

Эксперты адзначаюць, што новая функцыя сацсеткі — прамы выклік пошукавіку Google, а таксама Google Now і Siri, хоць у Facebook пра гэта не заяўляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?