Міністры фінансаў з 17 краін Еўразоны пагадзіліся выдаць Грэцыі наступны буйны крэдыт памерам 6,8 млрд еўра (8,7 млрд даляраў) у рамках праграмы фінансавай дапамогі краіне.

Для атрымання першай часткі крэдыту памерам 2,5 млрд еўра, Грэцыі неабходна прыняць прапанаваныя крэдыторамі рэформы, накіраваныя на ўзмацненне рэжыму эканоміі.

Па ўмовах дамовы аб выплаце, краіна павінна скараціць каля чатырох тысяч дзяржслужачых і зрэзаць заробкі яшчэ 25 тысячам работнікаў бюджэтнай сферы.

Пасля атрымання чарговай пазыкі Грэцыя павінна будзе да сярэдзіне жніўня выплаціць 6,6 млрд еўра па сваіх папярэдніх даўгах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?