Павал мусіў выйсьці на свабоду заўтра, але яго вывезьлі з ізалятара часовага ўтрыманьня ў невядомым кірунку.

Пра гэта даведаўся моладзевы актывіст зь Берасьця Андрэй Любянчук, знаёмы каторага дзяжурыў ля сьценаў СІЗА. Любянчук патэлефаванаў у ізалятар часовага ўтрыманьня гораду, дзе яму гэтую інфармацыю пацьвердзілі.

Севярынца зьвезьлі прыкладна а 19-й вечара.

Заўтра Павал павінен быў выйсьці на волю, адседзеўшы 15 сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю прэзэнтацыі ў Берасьці кнігі «Лісты зь лесу». Але заўтра таксама пачынаецца судовы працэс над маладафронтаўцамі Настай Азаркай і Іванам Шылам. Ня выключана, што камусьці хочацца, каб Паўла не было заўтра ні ў Нясьвіжы, ні ў Салігорску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?