09.07.2013 / 13:21

Калі і як вы святкуеце Дзень Незалежнасці? — апытанне мінчукоў 4

У розныя гады Дзень Незалежнасці Беларусь адзначала 25 сакавіка — у дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе, затым 27 ліпеня ў дзень абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту ў 1990 годзе. Сёння на дзяржаўным узроўні гэта свята адзначаюць 3 ліпеня — у дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Карэспандэнты БелаПАН запыталі ў мінчан, калі і як яны святкуюць Дзень Незалежнасці сваёй краіны?

«27 ліпеня — гэты Дзень Незалежнасці я святкую. Тое, што яго забаранілі, не азначае, што яго перасталі святкаваць. Святкуюць нашыя дзеці, унукі, сябры і знаёмыя».

«Мабыць, я не такая беларуска, як іншыя, таму не святкую».

«3 ліпеня святкуем сям’ёй».

«3 ліпеня глядзім парад. Відавочна, што праз нейкі тэрмін такіх парадаў ужо не будзе».

«Калі мяне не падводзіць памяць, святкуем недзе напрыканцы ліпеня».

«3 ліпеня хадзілі на парад, потым на салют».

«Не бачу сэнсу адзначаць гэта свята».

«Дзень Незалежнасці святкую 25 сакавіка».

«3 ліпеня. Трэба памятаць у гэты дзень, што за свабоду заплачана вялікая цана».

«Дзень Незалежнасці тады, калі вызвалілі Беларусь».

0
Satan / Адказаць
09.07.2013 / 13:39
Праздную 5го. У меня ДР.
0
Домовой / Адказаць
09.07.2013 / 16:25
Не праздную вообще. Так как у нас нет независимости никакой.
0
dombrovski / Адказаць
09.07.2013 / 16:56
3 лiпеня вызвалiлi Менск. Беларусь вызвалiлi 28 лiпеня.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру