09.07.2013 / 13:24

Заведзена крымінальная справа на галоўнага архітэктара Віцебска 2

Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненні да начальніка аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкама — галоўнага архітэктара Віцебска.

Крымінальная справа распачата 5 ліпеня па матэрыялах сёмага ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Галоўны архітэктар Віцебска падазраецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў).

Эпізод датычыцца выканання работ па капітальным рамонце і мадэрнізацыі гаспадарчага корпуса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа.
Паводле акта праверкі, сума ўрону склала больш як 149 млн. рублёў.

Для арганізацыі вытворчасці папярэдняга следства крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт.

0
Саша / Адказаць
09.07.2013 / 17:33
і зноў Віцебск. Ну што гэта за жулік? Кажуць ён нават хабараў не браў! А сума ўрона 149 млн. рублей, у будаўніцтве выглядае проста смешна. (запытай у Шэймана) Паглядзі на якую суму мы маем урон на складах і ўсё шыта-крыта, ніякай ч.3 арт. 426 КК. Помсцяць чалавеку за патрыярха, а малады генерал на гэтым робіць кар’еру. Як агідна.
0
kalychanka / Адказаць
10.07.2013 / 16:40
Цікава, што імя нават не ўказалі ў артыкуле
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру