09.07.2013 / 15:02

Пастар Ганчарэнка праходзіць рэабілітацыю пасля мікраінсульту ў хатніх умовах 1

Пастару мінскай рэлігійнай абшчыны хрысціян поўнага Евангелля «Царква «Новае жыццё» Вячаславу Ганчарэнку прадпісана на працягу двух тыдняў праходзіць рэабілітацыю пасля ішэмічнага мікраінсульту ў хатніх умовах. Ён быў выпісаны з бальніцы 4 ліпеня.

Вернікаў «Новага жыцця» заклікаюць маліцца за поўнае аднаўленне здароўя пастара Ганчарэнкі, таму што «з-за скачкоў артэрыяльнага ціску яго стан пакуль нельга назваць стабільным».

Нагадаем, Ганчарэнка быў шпіталізаваны 13 чэрвеня, яму дыягнаставалі ішэмічны інсульт. Акрамя таго, быў выяўлены тромб у сасудзе галаўнога мозгу ў недаступным для аперацыі месцы. У крытычным стане пастар знаходзіўся прыблізна суткі, а затым з’явілася інфармацыя пра тое, што яго стан стабілізаваўся. Паводле слоў юрыста царквы Сяргея Луканіна, урачы кажуць, што з такім хуткім аднаўленнем пасля хваробы сутыкаюцца ўпершыню.

0
Wojsza / Адказаць
09.07.2013 / 15:33
Здароўя ў Богу +
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру