09.07.2013 / 16:07

Кралі грошы з картак беларусаў, пацярпелі 3000 чалавек 1

Упраўленнем па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці Следчага камітэта Беларусі распачата справа ў дачыненні да групы грамадзян Малдовы на падставе ч. 4 арт. 212 КК (крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, учынены ў асабліва буйным памеры).

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, падчас следства ўстаноўлена, што, маючы намер завалодаць чужой маёмасцю, дзейнічаючы групай асоб, замежныя грамадзяне набылі спецыяльныя прылады, прызначаныя для несанкцыянаванага доступу і капіравання камп’ютарнай інфармацыі з магнітных палос плацежных картак, якія ім не належаць, і ПІН-кодаў да іх. Прылады, якія складаюцца са схаванага карт-прыёмніка банкамата і пін-пада, падазроныя ўстанавілі на банкаматы ААТ «БПС-Ашчадбанк», што вуліцах Свярдлова і Кальварыйскай у Мінску.

У выніку ўчынення такіх дзеянняў з 27 мая па 3 чэрвеня гэтага года зламыснікі атрымалі рэквізіты банкаўскіх плацежных картак, эмітаваных ААТ «ААБ «Беларусбанк», ААТ «БПС-Ашчадбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і вырабілі падробленыя банкаўскія плацежныя карткі.

З выкарыстаннем падробленых аналагаў карт падазроныя пад выглядам законных трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак, выкралі грашовыя сродкі жыхароў Мінска і Гомеля на суму больш як 475 млн. рублёў. Падчас расследавання таксама ўстаноўлена замешанасць падазроных у крадзяжах з рахункаў жыхароў Оршы ў лютым-сакавіку гэтага года на агульную суму больш як 230 млн. рублёў. Усяго ад дзеянняў злачынцаў пацярпелі прыкладна 3.000 беларускіх грамадзян.

Аднаму з удзельнікаў злачыннай групы на падставе сабраных доказаў ужо прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 212 КК. Ён змешчаны пад варту. Астатнія падазроныя абвешчаны ў вышук.

У сувязі з неналежным узроўнем бяспекі, арганізаваным у ААТ «БПС-Ашчадбанк» пры правядзенні аперацый пры дапамозе банкаматаў, у тым ліку адсутнасцю антыскімінгавых прылад на банкаматах, Следчым камітэтам накіравана пастанова на адрас ААТ «БПС-Ашчадбанк» і прапанавана прыняць меры па выпраўленні сітуацыі.

0
миша / Адказаць
09.07.2013 / 18:20
анекдот, бпс который принадлежит сбербанку рф (лука продал) не имеет даже антискиминговых приспособлений, вот уж и правда только деньги, деньги деньги грезти лишь бы, а кричат какой крутой банк какой крутой банк ля ля ля, вывеска только красивая
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру