Прыватныя абвесткі22

«Дзедзіч» запрашае на летнік

АРР «Дзедзіч» запрашае маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі да ўдзелу ў добраахвотніцкім летніку «Залессе-2013», які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 23 па 28 ліпеня.

Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў «Дзедзіча» быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. Ужо 4 гады паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.

Актыўных і пазітыўных маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі запрашаем далучыцца да працы ў летніку, каб надалей стаць ганаровымі і заўсёды жаданымі гасцямі «Еўрапейскага дома».

Як усё будзе адбывацца?

З 23 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац. Але паколькі дом знаходзіцца ўжо ў досыць высокай ступені гатоўнасці, ахвотныя могуць размясціцца ў самім доме.

Летнік «Залессе-2013» — гэта:
— працы на аб’екце 3–4 гадзіны ў дзень;

— сустрэчы з вядомымі творчымі асобамі;

— канцэрт з удзелам Піта Паўлава — аднаго з пачынальнікаў беларускага року;

— вандроўка ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам);

— вандроўка ў Ставы (святая крыніца);

фаер-шоу і свята вады на возеры Катэра;

— вечаровы Open Air;

— дэбаты;

— прыемныя размовы.

Каб трапіць на летнік, трэба:

— быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;

— запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by да 15 ліпеня;

— прыехаць і застацца ў ганаровай кнізе сябрам «Дома еўрапейскіх сустрэч» назаўжды.

Арганізатары летніка забяспечваюць праезд з Брэста і назад, размяшчэнне (у намётах або ў доме), харчаванне.

Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца да 15 ліпеня на электронную скрыню dzedzich@tut.by.

Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: (029) 724-21-16, (029) 660-57-41 (Дзмітрый).

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня4

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ24

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд3

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем36

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна5

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня4

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць