Відавочцы збіцця лекара-сірыйца ў цягніку Орша — Мінск кажуць, што нападніку не спадабалася ўсмешка, паведамляе «Еўрарадыё».

«Жанчыны ў яго пыталі: «Навошта так яго?». А гэты малады сказаў: «А мне не спадабалася, як ён на мяне паглядзеў», — распавядае Еўрарадыё відавочца бойкі Вольга. Яна зайшла ў вагон разам з кампаніяй маладых людзей на станцыі «Слабада». Паводле слоў Вольгі, кампанія яшчэ на пероне паводзіла сябе з выклікам, на станцыі лаяліся.

Таццяна, якая ехала ў вагоне электрычкі, распавядае Еўрарадыё, што сірыец сапраўды ўсім усміхаўся.

«Ім не спадабалася, што ён усміхаўся і глядзеў па баках. Але ён усміхаўся да таго, як яны зайшлі. Можа ў сірыйца быў добры настрой. Нападнікі самі потым казалі: «А чаго ён усміхаецца, падміргвае і аблізваецца?».

Некалькі відавочцаў выказалі Еўрарадыё меркаванне, што нападніку не спадабалася ўсмешка сірыйца. Вікторыя распавядае Еўрарадыё падрабязнасці:

«Яму не спадабалася, што той глядзеў і ўсміхаўся. Ён падышоў да сірыйца: «Што ты мне ўсміхаешся?». І былі выказаны словы ў яго адрас — «пі***ок».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?