09.07.2013 / 19:01

У мастака Алеся Пушкіна правялі ператрус 6

Некалькі гадзін аглядалі хату й іншыя пабудовы на сядзібе мастака — лазьню, хлеў і склеп.

9 ліпеня Алеся Пушкіна выклікалі ў Крупскі РАУС, дзе ён чарговы раз даў паказаньні. Пасьля гэтага разам са сьледчай Ірынай Караткевіч, маёрам у цывільным і ўчастковым Рогавым Пушкін паехаў для ператрусу на сваю сядзібу.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў забралі з склепа 25 літраў крупніку, які застаўся пасьля Купальля, а таксама бутлю, зь якой ён выліваў сьпірт, і чан, у якім гатаваўся напой.

Алесь сказаў радыё «Свабода», што пакуль ня ведае пра свой статус — ці ён абвінавачаны, ці падазраваны. У міліцыі яму патлумачылі, што сьпярша дапытаюць пацярпелых.

10 ліпеня Пушкін зьбіраецца на працу ў Сынкавіцкую царкву.

Падчас сьвяткаваньня Купальля ў ноч з 6 на 7 ліпеня на падворку мастака Алеся Пушкіна здарыўся няшчасны выпадак, ад якога пацярпелі 5 чалавек.

0
Кнехт / Адказаць
09.07.2013 / 19:39
Яшчэ прышчавым бруем Чырвоным "заТАТУй": З вагнём, вадой і *уем Ніколі не жартуй! 2008 г.
0
Тэкля / Адказаць
09.07.2013 / 20:41
Што гэта за крупнiк такi?
0
Участковы Вася Рогаў / Адказаць
09.07.2013 / 21:17
Спірт забралі, вядома ж, для правядзення следчага эксперыменту...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру