09.07.2013 / 20:13

Як распазнаць маніпулятара: 5 прыкмет таго, што твой хлопец цябе выкарыстоўвае 7

Ад чалавека-маніпулятара не варта чакаць нічога добрага. Як бы моцна ты ні любіла, адносіны з ім не зробяць цябе шчаслівай.

Падазраеш, што твой хлопец цябе выкарыстоўвае? Ёсць некалькі прыкмет, якія дапамогуць выкрыць яго.

1. Ты ўвесь час адчуваеш сябе вінаватай. Мэта маніпулятара — прымусіць сваю ахвяру адчуваць сябе абавязанай, сумнявацца ў сабе і сваіх дзеяннях, быць на ўсе гатовай. Самы кароткі шлях да гэтага — пачуццё віны.

Маніпулятар можа абвінаваціць цябе ў самых розных рэчах: што ты эгаістычная, што ты занадта эмацыйная, ці, наадварот, занадта халодная, што ты не цэніш яго намаганняў, не думаеш пра яго, не размаўляеш, не слухаеш, не любіш, не спяваеш яму калыханку, занадта гучна спяваеш калыханку або спяваеш не тую калыханку ...

У маніпулятыўных адносінах усё, што б ты ні зрабіла або сказала, можа быць выкарыстана супраць цябе.

2. Ты баішся выяўляць сябе. Ні адна твая ідэя ці думка не будзе дастаткова добрая для маніпулятара. Ён ад пачатку знішчыць любое тваё пачынанне і высмяе гэтую кожную тваю спробу выказаць уласнае меркаванне.

Больш за тое, пад забаронай знаходзяцца не толькі твая творчасць, таленты, жаданні ці думкі, але нават эмоцыі! Калі гэта толькі не захапленне сваім бліскучым партнёрам, вядома. З часам страх якім-небудзь чынам выяўляць сябе можа так глыбока закрасціся ў тваю душу, што побач са сваім хлопцам ты будзеш баяцца нават дыхаць.

3. Тваё «не» нічога не значыць. Паспрабуй успомніць, калі ў апошні раз было нешта па-твойму? Для маніпулятара не важныя твае жаданні або планы. Таму, калі ты адмаўляешся нешта рабіць, ён будзе ўгаворваць, ныць, падкупляць і спакушаць. І рабіць гэта мноствам эмацыйных спосабаў: спрабаваць дагадзіць табе, камандаваць, павышаць голас, быць з табой халодным або адстароненым, нават плакаць. Пазнаеш у гэтым апісанні паводзіны твайго хлопца?

4. Твой хлопец не паважае тваю асабістую прастору. Калі ён можа зайсці да цябе ў ванную або прыбіральню без папярэджання, без усялякіх сумненняў чытае твае асабістыя паведамленні, шуруе ў тваёй торбачцы, адказвае на твае тэлефанаванні, выказваецца ад твайго імя — вялікая верагоднасць таго, што ён табой маніпулюе.

Парушаючы твае мяжы, ён збірае інфармацыю, якую можа потым выкарыстаць супраць цябе, прыніжае цябе і прымушае адчуваць сябе ні на што не здольнай, вынішчае тваё права на прыватнасць і дэманструе свой кантроль над табой іншым людзям. А ўсё для таго, каб здушыць тваю асобу і зрабіць цябе пакорлівай.

5. Ён не хоча абмяркоўваць вашы адносіны. Правядзі эксперымент. Паспрабуй загаварыць пра нейкую праблему, якая цябе турбуе. Важна, каб гэтая праблема тычылася вас дваіх. Тыповы маніпулятар будзе імкнуцца захаваць кантроль над сітуацыяй, і для гэтага хутка завершыць размова або зменіць тэму.

Просіш яго з'ездзіць на выходныя да тваіх бацькоў, а ён замест гэтага звяртае тваю ўвагу на нямыты посуд? Жалішся, што вы сталі так мала часу праводзіць разам, а ён усё валіць віну на сябра, якому патрэбна падтрымка з-за нейкіх непрыемнасцяў? Для маніпулятара вельмі характэрна ігнараваць тое, што турбуе яго ахвяру. Ён перакладзе сваю віну на любыя абставіны, а праблемы будзе замоўчваць і рабіць выгляд, што нічога не здарылася.

0
Valkyrja / Адказаць
10.07.2013 / 03:37
А хто будзе жыць з беднымі маніпулятара? Яны ж зусім звар'яцеюць ад адзіноты... Мо "клін клінам"?..
0
Ihar / Адказаць
10.07.2013 / 07:48
Heta datyczyc' abodvuch palow...
0
Нати / Адказаць
10.07.2013 / 14:35
Для каждого садиста найдется свой мазохист.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру